На 1920-я гг. прыпадае пачатак працэсу навуковага станаўлення беларускай этнаграфіі і мастацтвазнаўства, што было абумоўлена задачамі нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Кніга прысвечана своеасаблівай галіне народнай творчасці – набіванцы (крашаніне) – мастацтву аздаблення тканіны ўзорам з дапамогаю дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам.