epub
 
Падключыць
слоўнікі

Іван Крылоў

Певень і Жамчужнае Зерне

                   Аднойчы Певень гной разгрэбаў

          І Зерне Жэмчугу знянацку напаткаў:

                   «Пустая рэч, - пагардліва сказаў. -

                            Каму якая ў ім патрэба?

Па дурасці людской яно ў такой цане.

Куды было б карысней для мяне

Ячменю зерне: хоць блішчыць не гэтак,

          Ды ёсць у ім наедак».

 

                   Заўсёды невукі так робяць:

На чым не знаюцца, дык тое - дробязь.

 



Пераклад: Кандрат Крапіва

Беларуская Палічка: http://knihi.com