На службе быўшы ў некага з сялян,
Барбос і Конь спрачацца сталі.
«Ого! - сказаў Барбос. - Які вялікі пан!
Па мне хоць бы цябе зусім з двара прагналі.
Які ты працаўнік - няма чаго й казаць.
Падумаеш - вазіць умееш і араць!
Ці можаш ты раўняцца ў чым са мною?
Ні ўдзень, ні ўночы я не ведаю спакою:
За статкам наглядаю днём,
А ноччу я вартую дом».
«Вядома, - кажа Конь, - працуеш ты нямала,
Хто ж гэта будзе адмаўляць?
Але каб не араў я дбала,
Дык не было б чаго табе тут вартаваць».