epub
 
Падключыць
слоўнікі

Іван Крылоў

Варона і Лісіца

Не раз казалі свету шчыра,

Што лесціць брыдка, шкодна, але ўсё дарма:

У сэрца лесць пратышчыцца сама.

 

Вароне неяк Бог паслаў кусочак сыра;

          Варона, радая сырку,

Збіралася паснедаць на суку,

          Але задумалася, сыр узяўшы ў дзюбу.

Якраз Ліса тут бегла, як на згубу.

Раптоўна сырны дух Лісіцу запыніў:

Лісіца бачыць сыр, - сыр Ліску паланіў.

Да дрэва хітры звер на дыбках падыходзіць,

Хвастом павільвае, з Вароны воч не зводзіць,

          І кажа соладка, ледзь дышучы, Ліса:

                   «Што за цудоўная краса!

Якая шыйка! Колькі ў вочках ласкі!

Каб расказаць, дык гэта ж проста казкі!

А дзюбка, пер'ейка! У захапленні я.

Ты, мабыць, і пяеш ляпей за салаўя.

Красуня, заспявай! А што, калі, сястрыца,

Яшчэ б і голасам магла ты пахваліцца?

          Пры харастве такім была б ты ў нас царыца!»

Ледзь утрымалася красуня на суку,

          Такія чуючы пахвалы.

Ад радасці дух сперла ў валляку,

Варона каркнула наколькі сілы стала.

Сыр выпаў, а Ліса - якраз таго й чакала.



Пераклад: Кандрат Крапіва

Беларуская Палічка: http://knihi.com