Напісана Іванам Мележам замест прадмовы да асобнага выдання: Іван Мележ. Жыццёвыя клопаты: Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю. — Мн.: Маст. Літ., 1975. — 608 с.
У гэтай кнізе надрукаваны розныя творы. Розныя па зместу, па жанравых асаблівасцях, па памеру.
Разнастайныя і пытанні, якія ўздымае аўтар у кнізе.
Пры ўсім тым, кніга гэта, па майму перакананню, мае сваё адзінства. Думаю, што кожны ўважлівы чытач гэта адчуе. Як і тое, што, сабраныя разам, творы гэтыя па сутнасці становяцца своеасаблівым дзённікам. І пэўным чынам справаздачай пісьменніка перад чытачом.
Я палічыў за лепшае падаць творы ў асноўным у храналагічным парадку. Такім чынам, спадзяюся, лепш захаваецца непасрэднасць жывога жыцця.
Першы з твораў, якія ўвайшлі ў кнігу, быў напісаны ў 1947 годзе, апошні — у 1973-м. Амаль усе творы асобным выданнем выходзяць упершыню. Многія публікуюцца наогул упершыню.
Іван Мележ