epub
 
падключыць
слоўнікі

Іван Мележ

Адказ на анкету «Правды»

Пішу раман пра час вялікага пералому на Палессі. Гэта будзе другая кніга маёй «Палескай хронікі».

У ёй мне хочацца расказаць, які складаны, цяжкі і вялікі быў шлях нашых людзей да сённяшняга дня. Героі мае — простыя людзі звычайнай палескай вёскі. Я хачу паказаць, як моцна звязана жыццё гэтых людзей паміж сабою і з вялікім жыццём савецкага свету, што ўсё больш змяняе жыццё і душы людзей Палескага краю.

Хачу напісаць кнігу ў поўным сэнсе народную, кнігу, якая славіла б народ, яго падзвіг, была прасякнута вялікай павагай да яго.

 

1963


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Мележ І. Збор твораў. У 10-ці т. Т. 8. Жыццёвыя клопаты: Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю. - Мн.: Маст. літ., 1983. - с. 200
Крыніца: скан