epub
 
падключыць
слоўнікі

Іван Мележ

Рэдакцыі часопіса «Молодая гвардия»

Дарагія таварышы-маладагвардзейцы!

Добра разумеючы, што вам вядома гэтая простая ісціна, усё ж не магу не сказаць, што маладосць не толькі мілая пара летуценняў, але і час, калі пачынаецца сур’ёзнае жыццё чалавека, вызначаецца яго месца на зямлі, яго грамадзянскае аблічча, значэнне для грамадства. Выдатная і разам з тым адказная справа ў вашага часопіса, якому даручана гаварыць з маладосцю, з тымі, хто сёння значыць нашу недалёкую будучыню. Віншуючы з годна пражытым пяцідзесяцігоддзем, адзначаю, што «Молодая гвардия» не праявіла прыкметных адзнак старэння. Жадаю вам і надалей мець малады тэмперамент, маладое адчуванне жыцця. Вітаю ўсіх, хто робіць часопіс і хто яго чытае.

Ваш чытач Іван Мележ

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Мележ І. Збор твораў. У 10-ці т. Т. 8. Жыццёвыя клопаты: Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю. - Мн.: Маст. літ., 1983. - с. 500
Крыніца: скан