epub
 
падключыць
слоўнікі

Іван Мележ

Слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы

СЛОЎНІК
  А
  Б
  В
  Г
  Д
  Ё
  Ж
  З
  І
  К
  Л
  М
  Н
  О
  П
  Р
  С
  Т
  У
  Х
  Ц
  Ч
  Ш
  Я
ПАГАВОРКІ
АСОБНЫЯ ВЫРАЗЫ


 

 

СЛОЎНІК

 

«...К выравниванию языка приходится идти двумя путями. Во-первых,— не употреблять иностранных слов там, где есть хорошие русские слова, во-вторых,— людям, не знающим необходимых иностранных слов, учиться им» и дальше ст. 115—116 — Луначарский «Русская критика от Ломоносова до предш. Белин.». В сб. «Критика и критики» — 1938 г.

Ів. Мележ, 1944 г.

 

1. Суфікс л замест ўш.

высахлая зямля

2. Звязка быў, быць у мінулым часе Гэтыя акопы захаваліся

былі да нашага часу

3. Суфікс утк, ютк

паўнюткія вёдры

4. У (распаўсюдж.) узамлець (многа)

увайсці (многа прайсці)

увамёрз (вельмі памёрз).

(Наяўнасць значнасці якой-небудзь якасці ў стане, чалавека.— нар.). увагрэўся, увапрэў

5. Пуды са два хлеба; са — каля

6. прыйшлося -такі зрабіць; мусіць такі праўда.

7. А N гадзіне

8. Як мае быць — як трэба.

9. Пры таміцца, пры цёмна

10. Нідзе дзецца

11. За нізка, за лішне — праз меру нізка.

12. Праз усе гады — усе гады

13. Апошнім часам (у апошні час)

14. Стволле дрэў (як — голле) — К. Ч.

15. Панаехаць

16. грук-аце-ць, шап-аце-ць

 

А

абы-толькі б

асмалкі

адлега, адлежны дзень

аздобліваць

асмалкі — абгарэлае дрэва

абурацца

апрыкрыць, прыкры, надаесць

абразіць, абраза

адолець, змагці, здужаць

абярэма, бярэм’е (сена)

аксаміт, аксамітны — бархат

апрытомнець (прыйсці ў пр.)

адно — лишь

ачуняць

адхаяць

абнасіцца

аблада (уладарства)

абібок, лодыр

апастылець

ацірацца (дзень увесь а. тут. с)

абсяг (дзеяння і г. д.) К. Ч.

аберуч (абодвума рукамі)

адкаснуцца (Адкасніся ад мяне!)

адхінуцца (-лася ад яго)

 

Б

бліскавіца

бадзяцца

блукаць

буяць, забуяць (калі б.— Я. К. )

борзда, быстра

бадзяга

бавіцца, за-

баламуціць

букта («Дрыгва» — І), затока

барвісты, барвовы (колер)

бездараж, бездарожжа

бракаваць, выстарчаць

блізка — каля (блізка году — К. Ч. ;) за малым не год).

брацца (на мароз, на дзень)

блудніца, -лівы

басатва (гей, вы, б-!)

 

В

вейкі — ресницы

выйсце — выхад

вярзеш, чаўпеш

вартасць, годнасць, каштоўн.

выгар — выгарэлае месца

вабіць, прываблівы

вандраваць

вершаліна; верхавінне

вішчаць, віск

валаводзіць — мешкаць

вусцішна, вельмі ціха (у лесе зімой)

верагодна

выдма (бархан)

ветралом, павал, буралом

вір, вірны, вірыць

выносістае (дрэва)

валтузяцца

вылузвацца, выкручвацца

відната (нар.)

важдацца (чаго з ім в.? нар.).

выварацень, корч

вышчарыцца (чаго -ся?)

 

Г

глей, глейкі

гарнуцца

гушчырня

гойдацца

галасіць, плакаць

гасцінец

глыбозны, вельмі глыбокі

гукаць, клікаць

годзе, дастаткова (наглядзеўся г.— К. )

гаманіць, гамонка, гоман

гвалт

галець, бяднець

галалесіца, бязлесіца

гонкае (дрэва)

грузкі

гадаўка (ад-гад)

гулліва

галас (паднялі, -нар.)

глум, -іцца

гаіць, гаючы

гайсаць

горка (стала, крыўдна)

гармідар (народ.)

 

Д

дакучаць

днець, світаць, уднець (К. Ч.)

духмяны

дасціпны

дзядзінец

досвітак

дбаць

дацяць, дапякці

дараваць, выбачаць

дурэць — шалить

дасканала

дапаць — дайсці

давясці, даказаць; недаведзенае абвінавачванне (К. Ч.)

дапытлівы, цікаўны (чалавек)

дагадзіць

дробны (з твару) чалавек

дадзець, дацяць

долу — на дол

 

Ё

ёлуп, ёлапень

 

Ж

жвір

жарства

жвавы, пажвавець

жаўтл явы

жмут

 

З

засень

задума

здань, прывід

замець, завея, вея

знявечаны

замшэлы

здарожыцца

зараснік

золак, золкавы, золкі (вецер)

зводдалеку, наводдалек (К. Ч)

занядужаць

зычыць, зычлівы

зачараваць, зачарованы

замінаць, перашкаджаць

знарок — нарочно

засмуціцца, засмучоны

замілаванне

зграбны, статны

зацяты (упарты)

заўзята

збочыць

засмуціцца

задубець

згадаць, згадкі (успаміны)

запал, натхненне, запальны

завітаць, залучыць

зайсціся (з холаду)

знябыцца; звясціся — знікнуць і інш.

зацямна

занядбаць, -лы

заняпаць

згрызота

змардованы, змардаваць (нар.)

змагціся — стаміцца

знелюбіць

засціць, зацямняць

зацішак

зняславіцца, няслава

знобкі (халадок — Сам. )

згуба

зыначыць

заспець, застаць

засціць

залубянець, луб

залыгаць

 

І

імжа, імжыць

ільсніць

 

К

квецень

карцець

канаць

(па) квапіцца (на што)

крышан (сала, крышыць)

кпіны, кпіць, кепікі (нар.)

крыўдзіцца

курэць (снег)

камячыць

кволы

каўтаць, глытаць

корч, карчэўе

крохкая (цішыня), -і (лёд)

куртаты

казачына — бекеша

каламуціць

кеміць

каліва

каравы (нар.), закарэўшы (кара-гразь)

крывота, — лівы, крывуе (нар.)

карыць (укорять)

каснік

каструбаватыя (кара)

каламута (Сам.)

коўзкі

клыпаць, ісці

карункі

 

Л

летуценне, лятунак

лазняк

льга, можна

латаць, залатаць, латка

лямантаваць

леташні

ліпець — ледзь трымацца

ладаваць, пры-, на-

лісліва

лапік, ікі (-кі снегу вясною ў полі)

люднець, -ны

 

М

марнаваўся

мана, хлусня

маркота, -тны

мур

марнець

манаткі

мажліва, мажлівасць

мерыцца — намереваться

мусібыць, мусіць, напэўна

млець (са смеху, страху)

маладзіца, маладуха

мурзаты, замурзацца (К. Ч.)

маленства, малое (дзіця)

млосна

мулкі

млявы

міласердны, не-

 

Н

няўцямны

напнуць, напінацца

нацянькі

нікнуць, ніклы

наважыцца

нават, вельмі

надоечы

наўкруг

наракаць, скардзіцца

неспадзявана

наказаць, паведаміць, перадаць

нагадаць, напомніць

нацянькі, наўпрасткі

несціхана

няслава, -іць, бясчэсце

нішчымна, нішчымніца

(па)ніклы, нікнуць

немаведама (К. Ч.)

наўскасяк

навісь галля (К. Ч.)

няшчадна

нашча (паесці)

несамавіты

невызнаны, неиспыт., неизведан.

незадача выйшла — не ўдалося

несусветны (дурань, і г. д.) (-нар.)

нязмерны

натуга (усілак, усилие)

немы голас, нема

наспа (насыпь)

наладаваць (накласці воз і г. д.)

 

О

одум

 

П

пляснуцца

паганец, нягоднік

пуня

плынь (ракі) — течение

прасцяг

праява, з’ява, з’явішча

паважна (ісці)

прудкі, прудка, пругка

пространь, абшар

пасма

праніклівы (позірк)

пранікнёны (голас)

памкнуцца

прынада, прынадны

поруч

патыхаць, тхнуць

прысады — алея

пільна, неадкладна

пырскі — брызги;: брызкаць (Б)

пабрацца (жаніцца -нар. )

пыха, пышыцца — спесь

паспакайнець

падсілкавацца

плыткая (ручаіна)

палавець (неба пачало п.)

паўз

печышча (на месцы хаты)

павеў (ветра)

перакусіць (народ.) — пад’есці

пратрухлявець

пілаваць, пілавінне

пры — каля (Люба стаяла пры печы.— К. Ч. )

праталіна

(у)пільнаваць

пакрысе, -ху, патрошку

падацца (да) — пайсці (да)

прысак (попел)

поцераб (выцерабл. месца)

пхнуць, пхнуцца (ісці)

порсткі

прыхільны, -а

пошчак, рэха

пашча

пухкі, мяккі

перайначыць, перарабіць, змяніць

плех, плешына

парэпацца, патрэскацца

прадонне

процьма

прагаліна (у лесе)

перасмыкнуўся (твар, горам і г. д.)

панылы,— сумны (К. Ч.)

памяркоўны

прытаміцца

порсткі

перабыць

падхмар’е

паблажэць (горш выглядаць)

плойма

панаехаць

печыва

пляжыць (біць, ісці, секчы — пляжыць дождж)

пярэсціць

 

Р

руплівы

развідняць

рыштаванне

разбэсціць, разбэшчаны, распусны

раз’юшаны

расчуліцца

рушыць (не руш)

раўчак

ражон

(на)раіць

раскідзісты, ус-

разлегласць, прастор

раскашэліцца, -овацца (раскоша)

роіцца, рой

 

С

сінеча

сумёты (снегу)

спрыт, -тны

скрозь — усюды

студня

сталасць, сталы

сашчаміць

суняцца — спыніцца

стромкі

сціплы — скромный

смага, сасмаглы

стане, выстачыць, хопіць

смыкнуць, шмаргануць

скуголіць, скавытаць

(па)спагадаць, спагада, спагадлівы

(пад)сачыць

спарахнець, струхлявець

слата

схамянуцца

сівер, сіверны (вецер)

спакваля

сілкавацца, падсілкавацца

спалучэнне — сочетание

скарэжыць — изуродовать

сівер, сіверны (вецер)

спахмурнець

сумецца — здзівіцца, уразіцца

станоўчы, дадатны

сігануць, перасігануць

скнары, скнара

сухадол (сухой овраг)

спрадвечны

сігануць

стацца, здарыцца

свавольны, свавольніца

старадрэвіна, ламачына

страсянуцца (содрогнуться)

сподняя адзежа, спадніца, споднікі

спёка, гарачыня

спадчына

стыгнуць, -а лы, застыг (Сам.)

спавіць, -ты, (дымам — Сам. )

стракацець, пестреть, стр.— сць.

сыпкі (снег)

сіберны — злы

сухавей

садніць — ныць (паранен. месца)

 

Т

туліцца

трымценне

тхнуць (тхнула гарэласцю — К. Ч. )

таркануць, таргануць

тынкаваць, тынк

тулянне і туліцца, прытлум, тлумны, шумны, гаманкі

твань, багна, багнішча

трушчыць, раструшчыць, -па

тлець, са, пера, -тніць; тлён

трымцець

 

У

увіхацца

усцешыцца

усхапіцца, ускочыць

утульна

узмежак, ускраек, узбярэжжа

унадзіцца, прынада

усцяж, уздоўж, цягам

упікнуць

усталявацца — абжыцца, умацавацца ( К. Ч. — 3-е пакал.)

увішны (чалавек)

утаймавалася боль (К. Ч.)

усхадзіцца

утнуць (танец)

уцеха

уз’ецца, уссесці

улучыць

ушчуваць

упраўны (чалавек)

умельства

уняць, -цца, унімак

укарчанець, адубець (К. Ч.)

упадабаць (каго)

узварушыцца, -ць, усхваляв.

 

Х

хцівы

хараство

хвастаць, біць

 

Ц

цераз, праз

цурком, цурчэць

цярусіць

цурацца, адчурацца

цяміць

цыбаты (чалавек, дрэва, кветка)

цікаваць

цягацца, сланяцца, валачыцца

ціхманы (чалавек)

(с) цьмець (К. Ч.)

 

Ч

чэзнуць, чэзлы

чадзіць, чад

чары, чараўніца

 

Ш

шчыльны

шархаць — шаркацець

шнурок, палоска

(у)шанаваць, пашана, павага

шыбаваць, шугаць (?)

шурпаты

шыльда

(па)шчапаць (дроў)

шал, шалець, ашалелы

шастаць (вецер — З. Бяд. )

шчыраваць, шчыра працаваць

шоргат (шум)

шыкавацца (у дарогу), рыхтав.

 

Я

яр — овраг

яліна, хваіна

 

ПАГАВОРКІ

1. У ласкавага цяляткі — дзве маткі.

2. Да гатовага кастра добра падкладаць.

3. Старасць не лята, а бяда.

4. Не глядзіць ні вока ні бока.

5. ...а там — бог бацька.

6. Па вусам цякло, а ў рот не папала.

7. Цялятка ў чэраве, а даўбня гатова.

8. Ні складу ні ладу.

9. Няма мукі без навукі.

10. Дзе ні кінь — усюды клін.

11. Не зведаўшы броду, не сунься ў воду.

 

АСОБНЫЯ ВЫРАЗЫ

1. Не дачакаўся з сына пацехі.

2. А хата, не раўнуючы, як харома.

3. Не ўрокам кажучы, добра.

4. Каб яму немач!

5. Бог барані, пабачыць каму тое.

6. Меўся ехаць, зрабіць (меў намер), за каго ты мя не маеш (лічыш) і г. д.

7. Патрапіць сказаць (пякло — К. Ч. )

8. Пільная патрэба.

9. Шура-бура (пайшла)

10. От-бо стварэнне! (К. Ч.)

11. Не старога веку чалавек, не стары.

12. Не спяшайся: у бога дзён многа.

13. Жыць у злагадзе з людзьмі...

14. Рады даць (справіцца)

15. Займалася на дзень.

16. Добра жыло ся, соладка піло ся.

17. У поўдзень высвяціла сонца (К. Ч.)

18. Даць па галаве (ударыць).

19. Сонца смаліла (пякло — К. Ч. )

20. Яго тачыў смутак (К. Ч.)

21. Калі ён праходзіць тут ме... (будзе)

22. Усе чыста — усе.

23. Немы голас.


1944?

Тэкст падаецца паводле выдання: Мележ І. Збор твораў. У 10-ці т. Т. 9. Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі "У пачатку вайны". Крытыка, публіцыстыка 1946-1976. Каментарыі.-Мн.: Маст. літ., 1984.-542 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан