epub
 
падключыць
слоўнікі

Ядвігін Ш.

Раны

Памяці С. Палуяна

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца, і па іх знаку няма. Большыя — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на целе.

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Большыя — заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя —заўсёды крывавяцца. Большыя — залечвае толькі... смерць.

Гэтак на душы.



Крыніца: bookmate.com