epub
 
падключыць
слоўнікі

Ядвігін Ш.

Заведзеная надзея

«Не тудой дарога».

Гудзеў народ на сходзе. Бо ткі кепска, зусім кепска стала жыць. 3 лясоў-пушч вырываўся звер і глуміў дабытак, і з лугоў-стэпаў выплывалі прагавітыя свсжай крыві ястрабы і зніштожывалі дробязь; з-за гор-граніц навалай наступаў крапчэйшы сілай вораг і пяволіў слабейшых бра-тоў сваіх.

Гудзеў народ: кожны выкладаў свой жаль, сваю крыўду, за каторыя некаму было заступіцца. Рада ў раду, і надумаліся ўзгадаваць з-паміж сябе такога, каторага веліч і сіла змаглі б усіх ворагаў беднага люду. Каб крыўды і спрэчак абмінуць, выбралі пікому не знанае дзіця і сталі яго карміць — даглядаць, паіць — дагаджаць.

Хто што лепшага меў, зносіў — адцаваў выбранаму гадунцу. Дзіця наўздзіў прыбывала — расло, але народу яшчэ цяжэй стала.

Год за годам ляцелі — мігалі; год ад году прыбывалі вымаганні гадунца. Каб здаволіць іх, нехват было склад-чыны добрай воляй, прыйшлося падаткі накладаць.

I раслі падаткі штораз большыя, але вырас і гадунец — надзея крыўджонага люду: лясы гонкія — па калена яму і на высокія горы — рукамі апіраўся...

 

Гудзеў народ на сходзе. Аддаў ён ужо ўсё, што мог аддаць, і вось цяпер узгадаванаму з астатка гадунцу свайму пачаў выкладаць свой жаль, сваю крыўду, каб заступіўся за іх. Але, як гром з яснага неба, неспадзяванае няшчасце зніштожыла ўсю надзею абяднеўшага народа: яго стон каціўся па зямлі, але не шыбаў угару, дзе бы пачуў народны выбранец, а той, спаглядаючы з гэтай вышы ўніз, не мог дагледзець потам і крывёй злітай зямлі, па каторай варушыліся яго маленькія кармільцы.



Крыніца: bookmate.com