На сэсіі Акадэміі
Кедраў-Зіхман тут бубніць,
Як той дождж па стрэсе,
А я ўсё шукаю ніць,
Што вядзе к Алесі.
Сыпле, сыпле, сыпле Вейс
Словы без запалу,
А я думаю пра рэйс,
Рэйс такі няўдалы.
Песню мне адну пяе
Думка без упынку:
Чаму ж я ні стрэў яе,
Родную Былінку?
Той самы
14 мая 1947