беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
І дзень, як ноч, пануры, шэры,
І на душы такая ж ноч,
Але не траць, мой браце, веры,
Ідзі наперад, і не збоч!
Любі Былінку, вер Алесі:
Яна – агоньчык ветлы той,
Што зоркай ззяе ў паднябессі –
Далёкай, чыстай і святой.
5/ХІІ 1946
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая