epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Алесі Я.-К.

Аб чым пісаць? Пішы, што хочаш,

Абы не ржавела пяро –

Пра ўсё, што кідаецца ў вочы,

Ці то пра зло, ці пра дабро.

 

З такім шырокім запаветам

Пяро ў чарніла памачу,

Пра кпіны-жарты над паэтам

Сказаць Вам пару слоў хачу.

 

Я за сталом. Сяджу, чакаю,

Калі ж той дзынкне тэлефон?

А ён маўчыць. Я ж добра знаю:

З вачэй далоў, і з мысляў вон.

 

9/І 1946


09.01.1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4