epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Алесі Я.-К.

Няхай сабе я «безабразны» –

Насмешак чуў я шмат ад вас.

Ну, што ж? даўно я вырас з блазна,

Ды горка праўда без украс.

 

Няхай я буду і «Жадаба» –

Яшчэ адзін Ваш атэстат,

Ды ўсё знясуць старыя драбы,

А за мяне адпомсціць «Хват».

 

Р.S.

Ды хоць Алеська не ласкава,

Не дужа ветла да мяне,

А міла мне яна, ей-права!

Я рад ёй заўжды, як вясне.

 

Жадаба

8 мая 1946


08.05.1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4