epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Алесі Я-ч. – К-р.

Скажу, Алеська, Вам на вуха,

А Вы нікому ні гу-гу!

Вам не прызнацца не магу:

Я пакахаў — каго? Глаўбуха!

Не смейцеся з майго прызнання —

«Глаўбух!» — не ён, «Глаўбух» — яна!

Яшчэ адна мая вясна,

Ды толькі ў ёй цяпла – нізвання.

 

22/ХІІ 1945


22.12.1945

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945