На Красную плошчу мы з Сталіным разам
Утраты прынеслі боль свежы.
У снежнай завеі гарэлі алмазам
Старыя крамлёўскія вежы.
У траурных гуках народнай жалобы
Прашчаліся з прахам героя
Кагорты рабочых, байцы, хлебаробы
І племя сяброў баявое.
Лавілі прасторы прачулыя словы –
Апошні акорд развітання.
Схіліліся нізка сцягі і галовы
Пад громы гарматных гурчанняў.
Серго наш любімы, сцяг праўды і сілы!
Не згасне агонь твой ніколі,
Лунаюць над намі арліныя крылы,
Глядзіць на нас зрок твой саколлі.
Запішам мы ў сэрцы твой вобраз героя,
З твае не саступім пуціны
І рушым наперад у сталінскім строі
На славу Савецкай краіны.
22/ІІ 1937