epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Будзьма гатовы

Сышліся прэмʼеры,

Фашысты, бандыты,

У вузел спляліся адзін,

І ткуцца іх змовы

Праз чорныя ніты

Насупраць савецкіх краін.

Успенена мора,

Зямля ўзбунтавана,

І глуха віруюць віры.

Дзве хвалі, дзве плыні —

Варожыя станы:

Саветы і Захад стары.

Там крызіс лютуе,

Там крык безрабоцця —

Сістэма старая згніла.

Там побач з раскошай

Галеча, лахмоцце

І бездані цёмнай імгла.

Тут праца і творчасць,

І веліч разгону,

І яснасць пастаўленых мэт:

Змаганне ў імя

Вызвалення мільёнаў,

Каб сцерці прыгнечання след.

І блізіцца бура,

Бо круг іх замкнёны,

А разам — ім месца няма.

Апошні бой грымне, —

Той час неўнікнёны, —

Гусцее варожая цьма.

Дзве сілы, дзве плыні:

Стары свет і новы,

І нельга тут згоды чакаць.

Працоўныя, чуйце

І будзьце гатовы

Сусветны Кастрычнік спаткаць!

 

1932


1932

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938