epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Былінцы

Сплылі дзянькі, мільгнуўшы нібы сон,

Мне ж дорага ў ім кожная хвілінка,

Калі была са мною ты, Былінка,

Бо ты – душа, украса гэтых дзён.

 

Мінулі дні. Мне шкода – шкода іх.

І сёння зноў не ведаю спакою...

Былінка родная, ці стрэнуся з табою,

Каб радасці зачэрпаць хоць на міг?

 

Забуду ўсё – зладзейскі тайны цень...

        Бо як у пошласці тапіць святыню,

Апошнюю вясну маю, княгіню?

Былінка мілая, ты ж радасны мой дзень!

 

5/ХІІ 1946


05.12.1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4