epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Чаму ў сенакос i ў жніво ідзе дождж

Прасілі людзі Бога, каб даў ім Бог дожджыку.

– Пашлі ты ім дождж! — кажа Бог да прарока Ільі.

– А куды паслаць дождж? — пытае Ілья (а ён, трэба сказаць, упраўляецца дажджом, снегам і пагодаю).

— Туды, дзе просяць.

А Ілья не дачуў, думаў, што Бог сказаў паслаць дождж туды, дзе косяць. І паслаў на сена дождж.

— Пашлі туды, дзе ждуць! — кажа Бог.

А Ілья ізноў не дачуў і паслаў туды, дзе жнуць. I з таго часу ўсцяж у сенакос і жніво ідзе дождж.

I кажуць: «Святы Ілья нарабіў гнілля».

 

[1906–1907]


[1906-1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 7