epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Чырвонасцяжнаму камсамолу

Вас Ленін вялікі

Да працы заклікаў

І даў запавет:

Змагацца за волю,

За новую долю,

За новы наш свет.

Ён даў вашай сіле

Арліныя крыллі,

Адвагу вам даў,

Агонь негасімы

У сэрца закінуў

І шлях паказаў.

 

Прайшлі вёсны, прайшлі зімы

Трудныя гады,

І раслі, мужнелі КІМʼа,

Як граніт, рады.

Гартаваў ён сілу, волю

На франтах вайны,

На савецкім вырас полі

Цвет-краса буйны.

Сталін, бацька клапатлівы,

Думкай, сэрцам з ім...

Расцвітай жа, наша ніва,

І жыві, наш КІМ!

 

 

* * *

 

Краіна родная! Адна ты,

Адна ты ў свеце, як скала.

Твой чэсны сцяг высока ўзняты,

Як крыллі горнага арла.

І чуйна ты на варце міру

Стаіш, як грозны вартавы,

У бездань зрынуўшы куміра,

І не схіляеш галавы.

А час прабʼе, і голас брані

Пачуеш ты каля граніц,

Твае народы ўсе паўстануць

Гразою гнеўных бліскавіц.

 

Праз горы і хмары,

Праз снежную муць

Арлы-камсамольцы

Высока лятуць.

Іх зоркія вочы,

Адсветы зарніц,

Глядзяць, не прапусцяць

Ліхіх чужаніц.

На варце краіны, –

На сушы, ў марах, –

Байцы-камсамольцы

У першых радах.

У працы, у бітвах

Не гнецца іх стан,

Адвагу іх, волю

Засведчыў Хасан.

Вас Ленін заклікаў,

Вас Сталін вядзе.

Такіх сакалятаў

Не знойдзеш нідзе.

Няма перашкод вам,

Няма далячынь.

Вітаем герояў,

Дачок-гераінь!

 

23/Х 1938


23.10.1938

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938