Я за тых падам свой голас,
Хто працуе чэсна, дбала,
Хто кладзе трудоў нямала,
Каб жыццё закрасавала,
Як дзянніца мая;
Хто, адмёўшы твань старую,
Ідзе ў далеч маладую,
Хто гартуе баявую
Моц нашаму краю ;
Хто ў час кожны і хвіліну
Стаць гатовы за айчыну,
Каб зламаць хрыбет змяіны
Шкоднікам і гадам;
Хто на полі, на заводзе,
Як вясенняе разводдзе,
У стаханаўскім паходзе
Ідзе новым ладам, —
Я за іх падам свой голас.
30/Х 1937