epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Даўнейшы тост

Кіпяць, бурляць у віры хвалі,

За імі далеч не відно,

А мы, як трэскі ў перавале —

То ўгору скок! То бух — на дно!

 

Ды каб ні ўзняцці, ні падзенні,

Не зналі б слодычу жыцця.

Дык вось чаму на ўсе здарэнні

Па-філасофску гляджу я.

 

Няхай рыхтуе крытык шлягу,

Няхай дзяўбе. На злосць яму

За гэту мудрую развагу

Угору чарку падыму.

 

1928–1929


1928-1929

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938