epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Дэпутату беларускага народа

Гонар нашаму народу,

Радасць беларускім хатам:

Першы маршал даў нам згоду,

Каб быць нашым дэпутатам.

 

У парыве шчырым, дружным

Падтрымаем мы ўсе Кліма,

І пашанаю акружым

Цябе, маршал наш любімы.

 

На моц нашу, абарону,

Папрацуем мы багата

І для Арміі Чырвонай

Стол накрыем, як у свята.

 

Скажаш – і пад сцяг паходны

Непарушнай станем сілай.

Дык жыві ж ты, Клім наш родны,

Слаўны маршал Варашылаў!

 

Гонар нашаму народу,

Радасць нашым сёлам, хатам:

Першы маршал даў нам згоду,

Будзе нашым дэпутатам.

 

10/ХІ 1937


10.11.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938