epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Другу Былінцы

Мой добры друг! Як цяжка аднаму

Блукаць і дні і ночы!

Адвесці б душу хоць, але каму

Паведаць сум сірочы?

 

Сустрэў Былінку. Думаў, вось яна –

Мой друг, мая апора.

Не сталася: апошняя струна

Змаўкае мне на гора.

 

Змірыся, брат, і сэрца зачыні –

Жыві без дружняй ласкі:

Схіліліся да ночы твае дні

І выцвілі ўсе краскі.

 

12/ІІ 1948


12.02.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4