* * *
Дзе б ні быў я, што б ні думаў, –
Ты ўсюды са мною
І мне свеціш у тэй цемры
Яснаю зарою;
А ў часіны злой нядолі
Смутак разганяеш,
Тугу, гора і журботу
Ты мне сунімаеш.
Толькі ж леглі паміж намі
Берагі крутыя,
Нам пуцінкі завалілі
Камяні ліхія...
Згодна ў полі ўдоўж дарогі
Каляінкі ўюцца,
Ды ніколі між сабою
Яны не сальюцца.
[1910]