epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Я малюся Былінцы

Каму я скажу пра свой смутак?

З кім сум падзялю?

Няўжо ж з-за той пары мінутак

Мне лезці ў зямлю?

 

І ў дзень мой, і ўвечар, і ўночы

Табой жыву я.

Пачуй жа мой голас сірочы,

Былінка мая!

 

Маліўся я ветрам і хмарам

        За сон ціхі твой.

Знімі ж з мяне гнеў твой і кару,

Вярні мне спакой!

 

18/ІІІ 1948


18.03.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4