epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Янку Купалу

Экспромт

Была непаўторная восень.

Шмат жоўтага лісця

Гнаў вецер між сосен

Ды сцежкі там чысціў.

 

Па лесе, па ярах глыбокіх

Булькалі звонка крыніцы,

А бацька-Дняпро сінявокі

Лазняк абмываў ніцы.

 

Хадзілі па лесе з табой мы,

Прыгадвалі розныя часы.

Браў вецер нас у абоймы

Ды сыпаў з дрэваў украсы.

 

А потым глядзелі на Копысь,

Зноў зюкалі мірна, як старцы,

І выпілі, ну, як і колісь,

Добрай гарэлкі па чарцы.

 

Харошая дача на горцы,

Гасцінны яе гаспадар,

Прымі ж ад мяне, ад падворца,

Няскладны мой верш гэты ў дар.

 

3/ХІ 1937


03.11.1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938