epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Калгасу «Слабада»

Не дужа вялікі калгас «Слабада»,

Ды дужа прыемна яго грамада:

Жанчыны, як вішні, мужчыны — дубы,

А хлопцы, дык хлопцы — гвардзеец любы!

 

А дзеці!.. Ой слаўныя дзеці пайшлі!

Яны — аздабленне калгаснай зямлі,

Іх вочкі — жывыя і смеласць у іх...

Такіх не бывала у вёсках старых!

 

Не надта вялікі калгас «Слабада»,

Ды дружна працуе яго грамада.

Калгас ідзе ўгору, калгас — жывы вір,

Калгаснаю справай жыве брыгадзір.

 

Работа ў калгасе кіпіць і гудзе.

На месцы і сам старшыня ў «Слабадзе»,

І рэчка на месцы, на месцы шаша,

Глядзіш — і вясною квітнее душа.

 

1933


1933

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938