epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Каралішчавічы

«Каралішчавічы» – слова,

Дзе рыфму цяжка падшукаць,

І дар мець трэба адмысловы –

Лічыць за рай гнілую кадзь.

Адпачывайце ў ёй, паэты,

У душнай га́давай глушы,

Гімн камарам, нікім няпеты,

Спявайце громка, ад душы.

 

Няхай адчуе Наталевіч –

Ну, цень хоць славы прошлых дзён,

Сваіх «мастацкіх» густаў «веліч»

І камарыны ваш салон.

 

17/VI 1951


17.06.1951

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4