epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Ляжу я хворы, аслабелы..."

* * *

 

Ляжу я хворы, аслабелы.

Маркотна мне, бракуе сіл.

Даўно спачынку просіць цела,

Яно ж на свой жыве капыл.

Гадаю я і так і гэтак,

А колькі думак – Божа мой!

Але ж не маюць яны сведак,

Плывуць дарогаю сваёй!

Як запісаць іх? Як, скажэце,

        Іх улавіць хады-сляды?

Эх, думкі, думкі, мае дзеці,

Далёка час наш малады!

А колькі зʼяў, малюнкаў розных

Жывуць у памяці маёй!..

 

5/ІХ 1948


05.09.1948

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4