Ляжыш ты ў зямлі, мая зорка.
Адвечнае неба ўсё тое,
І тая ж навокал гаворка,
І тое ж жыццё маладое.
Як лепшае Божжа стварэнне,
Прайшла ты дарогай святою,
А следам святое гарэнне
У ногу ішло за табою.
І сёння адзін я і хворы,
Прадсмертным ахоплены страхам,
Стаю анямелы і ў горы,
Схіліўшыся ціха над прахам.
21 мая 1946