epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Міхалу Лынькову

Мой браце Міхале, Лынькоў дарагі!

Чаго я табе пажадаю?

Спаўна пражыць век ды гнаць на другі –

На ўцеху народу і краю.

 

І дай табе Божа сынкоў змайстраваць,

Ну, хоць бы адненькую пару –

Няма чаго Зосі гультаяваць –

Задай харашэнька ёй жару.

Жыві ж, мой Міхале, жыві і працуй –

        Ад чыстага сэрца віншую

Ды зрэдка і сілы свае падмацуй,

Кульні сабе чарку-другую.

 

1/ХІІ 1949


01.12.1949

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4