epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Мужык i зэгарэк

Ішоў дарогаю мужык. На дарозе ляжаў зэгарэк. Мужык ніколі не бачыў зэгарка і не ведаў, што ён знайшоў. Ён стаў і пазірае.

– Ці не гадзюка гэта якая? — падумаў мужык, бо ў зэгарка быў блішчасты ланцужок, а цёмнаму мужыку здалося, што гэта хвост вужакі. Ён пырнуў зэгарэк палкаю! Не, не варушыцца! Нагнуўся, каб разгледзець, чуе — чыкае. Мужыку здалося, што ён пытае:

– Чый ты? Чый ты? Чый ты?

– Чый я? А во чый я!

Схапіў мужык зэгарэк за ланцужок і разбіў яго аб камень.

 

[1906–1907]


[1906-1907]

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 7