epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На памяць Пупейкам

Я ў справядлівасць не веру,

Закону цана ўся – капейка!

Сказаў і ў чужую кватэру

Убіўся Пупейка.

 

Аднак рызыкант памыліўся

І сіле закона даў веры:

Як ён ні звіваўся – круціўся,

Закон яго вывеў за дзверы.

 

16/ХІ 1953


16.11.1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4