epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

На развітанне

Далёкі шлях, прыгод нямала,

І вабіць душу новы край,

А горыч суму ў сэрца пала,

І цяжка мне сказаць: «Бывай!»

 

А што скажу на развітанне?

Якую ў сэрцы ніць крануць?

 

Жадаю поспехаў Св<ятла>не

І з думкай радаснай заснуць.

 

Не толькі рад, шчаслівы буду

Ад Вас далёка ў старане,

Калі Вы ў шуме сярод люду

Хоць зрэдку ўспомніце мяне.

 

24/І 1943


24.01.1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 3 : Вершы, 1939―1945