Над Прутам дзень заняўся новы,
Рассыпаў іскры зараніцы.
Гараць у іх святыя словы —
Старыя рускія граніцы!
Чырвоны сцяг на іх палае,
То — наша слава, наша свята,
Яго вітае плынь Дуная
І горы сінія Карпатаў.
Трасуцца землі Заднястроўя
У громе бітваў нечуваных.
Заплаціць Гітлер сваёй кроўю
За зверства, здзек, за нашы раны.
Новабеліца
Март
1944