epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Найдаражэйшы падарунак

Мне ўнукі дзеда Талаша

Прыслалі падарунак...

О Беларусь! ты – сэрца і душа,

Нутра зямлі багаты клунак.

Ці думаў хто калі, ці сніў,

Што край наш так багаты!

І золата мы возьмем з ніў,

І нафта родная сагрэе хаты!

 

14/ХІІ 1953


14.12.1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4