epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

"Наш мілы Прэзідэнт!"

* * *

 

Наш мілы Прэзідэнт!

Кажу не камплімент:

Не быў ніхто яшчэ, як ты высокі –

Ніводзін прэзідэнт не лазіў пад аблокі.

Прымі ж ад нас прывет гарачы, братні,

Што ўздумаў кіраваць навукай з галубятні.

 

1950


1950

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4