* * *
...Ні красак, ні зыкаў. Замерла прырода...
Вясна маладая! Як мне цябе шкода!
Ты прыйдзеш, я знаю, ўсё прыйдзе з табою,
І блісне прырода красой маладою.
Ка мне ж ты не прыйдзеш, вясна залатая!
І жаль нейкі сэрца маё спавівае.
Яшчэ адзін годзік пабег, пакаціўся
І з прошласцю моцна, навекі ён зліўся.
Стаю на парозе ўжо новага года.
Пара маладая! Як мне цябе шкода!
22/Х 1911