Глуха стала пасля буры,
Нудна цягнуцца дзянькі,
Не прабʼецца крык праз муры,
Крэпкі ржавыя замкі...
Нечым сэрца распацешыць,
Нечым дух разварушыць,
Як часамі боль прыспешыць,
Голас волі закрычыць...
Эх, як цесна тут, як дзіка!
Незайздросна наша часць:
Не пачуюць твайго крыку,
Ніхто помачы не дасць!
[1909]