epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Падарожжа Пятра Глебкі

Паехаў Пятро наш і не блізка –

Праз акіян у Сан-Францыска!

 

Не на самым, праўда, высокім узроўні,

Ды добра і тое, што едзе не ў чоўне.

 

 

Эх, каб Пятру ды імпэт Куляшова –

Вось сказаў бы ўжо «нацыям» слова!

 

14/VI 1955


14.06.1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4