Ах ты бруха-жывот, –
Каб ты быцця не знаў,
Ты чаго за свой век
У сябе не прыняў!?
Склеп ты бульбы, гад, зʼеў,
Засек збожжа згнаіў
І падʼеўшы не быў,
А ўсё болей прасіў...
Ты балота, жывот!
Прорва чыстая ты!
Колькі працы-клапот
А ты цёнгле пусты!
[1909]