epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Падзяка святому Флакону

(Прысвячаецца С. І. Ліаранцэвічу)

Дык дзякуй, Флаконе, мой дружа,

За кроплі, за боскі бальзам.

Ніякі на свеце твой зам

Не дасць такіх кропель. К таму жа

Бог Бахус стараўся тут сам.

То будзь жа, Флаконе, здаровы,

Да подзвігаў новых гатовы!

Красуй, яко «сельскі той крын»,

Зганяй маю смагу. Амін!

 

10/Х 1955


10.10.1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4