epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Паэма ў трох частках

I
II
III


I

 

Ёсць адна неразгаданая загадка:

Чаго сядзіць на Прэзідыуме Ўладка?

 

II

 

Пыхціць, пацее цёця Ўладка,

Нібы прыйшоў ёй час астатні:

Шлях у Прэзідыум не гладкі –

Прэзідыум на галубятні.

Ды што для Ўладкі перашкоды,

На галубятню мукі-ходы,

А без презідыума – крый Божа!

Уладзя! цёця жыць не можа.

 

 

III

 

Жыві ж ты доўга, цёця Ўладзя,

А прэзідыум хай ніжай сядзе.

 

1950


1950

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4