epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Палессе

(Са зборніка «Другое чытанне для дзяцей беларусаў»)

У дарозе

 

Ўсё балоты ды балоты!

Топчаш шорсткую траву,

Едзеш-едзеш, а дрымота

Так і хіліць галаву.

 

Пацягнуўся лес сцяною –

Ельнік, дуб і хваіна;

Шум стаіць над галавою...

Што за край, за старана!

 

 

Ціха ў лесе, бы ў магіле,

        І канца яму няма.

Зноў дзярвякі зачасцілі...

Як уночы, ў лесе цьма.

 

Аж на сэрцы сцішна стала,

Аж забілася мацней...

Хоць бы поле заблішчала,

Хоць бы вёска ўжо хутчэй!

 

1906–1907


1906-1907

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 1: Вершы, 1898―1910