epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Памяці С.М. Кірава

Замоўклі натхнёныя словы

Трыбуна, тытана

Рабочага класа.

І вусны замкнёны сурова —

Жыццё абарвана

Без часу...

У росквіце бурнае сілы

Злачынна і нагла,

Як зубы гадзюкі,

Падсеклі арліныя крылы,

Пульс сэрца, што творчасці прагла,

Спынілі наёмныя рукі.

Вялікае гора і страта!..

Над свежай магілай,

Над урнаю праху

Таварыша, друга і брата

Журботна галовы мы схілім

І пойдзем наперад без страху.

І сцяг яго, кроўю абліты,

Узнімем высока

Над светам, што гіне.

А вораг, яшчэ недабіты,

Успомніць, адчуе глыбока

Жалобу Савецкай краіны!

 

14/ХІІ 1934


14.12.1934

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938