epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Партызанская песня

Эй, з-за лесу ды з-за гор

Сонца выплывае.

Зашумі ты, цёмны бор,

Пушча векавая!

Пойдзем, пойдзем ваяваць,

Долю, волю здабываць.

 

Расступіцеся, лясы,

Перад нашай сілай,

Няхай стануць верасы

Панскаю магілай.

Будзем, будзем гнаць паноў,

Біць, як чортавых сыноў!

 

 

Эй, вядзі ж ты нас у бой,

Камандзір удалы!

Абаронім край мы свой

Ад ліхой навалы.

Гайда, гайда ж у паход

Нішчыць люты панскі зброд!

 

1937


1937

Тэкст падаецца паводле выдання: Колас, Я. Збор твораў: у 20 т. Т. 2 : Вершы 1911―1938