Мой друг, мой доктар-чарадзей!
Прымі ты маё слова:
Яно і шчырае і адмыслова.
Я не казаў яго раней.
Дык што ж? з удзячнасцю святой
Прымі яго, прымі яшчэ раз:
Няхай ганчак бяжыць праз верас
І гоніць зайца пад стрэл твой!
І будзь жа лёгкая, рука,
Малітвы ж радасці ўся поўна!
Няхай Сяргеўна ці Пятроўна
Скубуць глушца, цецерука!
А мне – хай споўняцца жаданні –
Крышанчык для падмацавання.
8/ХІІ 1954