epub
 
падключыць
слоўнікі

Якуб Колас

Пятру Глебку

Найбольшы мой прыяцель –

Глебка Пятро,

Кажу прад народам я гэта:

Паэт разумее паэта,

І ў тым хараство і дабро.

Я хворы, стары, я адзін,

А выпʼю і паздаравею.

І Нонік натуру маю разумее,

Бо ён і паэт і архітрыклін.

І Бахусаў служка ён, як і я,

Не дужа адданы, ды шчыры.

Званчэйшы і гук нашай ліры,

Калі возьмецца рота свая.

Дык так, мой каханы: за каньячок.

Сто раз я цалую цябе і – маўчок.

 

8/ІІ 1953


08.02.1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 4