У неба высока ўзлятае арол, —
Не чуе арлінага клёкату дол.
Я вышай арла падымуся ў прастор,
Званчэйшую песню спяе мой матор.
Узносіць за хмары лік белы гара, —
Парчу залатую ёй сцеле зара.
Грамад беласнежных блакітны туман
Унізе пакіне мой быстры крылан.
Пара надыходзіць, айчына заве —
На захад памчуся я к мілай Маскве.
Бывайце, даліны квітнеючых ніў,
Стэповага мора бяскрайні разліў,
І родных кішлакаў утульны спакой,
Узоры арыкаў з янтарнай вадой,
І рэчак сцюдзёных пасрэбраны плёс,
І ты, мая ўцеха, з пляцёнкамі кос!
На захад дарога мая. Мне пара —
Узбека-пілота пазнай, немчура!
На голавы град ёй свінцовы пралью, —
Не дрогне рука мая ў смертным баю!
За дружбу народаў, за волю братоў
Жыццё маладое аддаць я гатоў.
Я — вольны арлёнак вялікай зямлі,
Пад сталінскім сцягам, што рдзее ў Крамлі.
8/І 1942